Knigionline.co » Книги Приключения » Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча - Людміла Рублеўская (2014)

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
Герои ищут иезуитские сокровища в подвалах под Минском, путешествуют вместе с черным магом и египетской принцессой в одной карете, и даже оказаться на балу во дворце российской императрицы. Они будут выяснять кому должна принадлежать корона святого Альфреда. События в книге происходят в век плаща и шпаги, первые годы правления Станислава Понятовского.

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча - Людміла Рублеўская читать онлайн бесплатно полную версию книги

А раніца нагадвала стол, накрыты па старажытным звычаі, калі мяса абавязкова падавалася пад чатырма падліўкамі: жоўтай, з шафранам – гэтак выглядаў таненькі пасак аблокаў, пазалочаны сонцам; чырвонай, з вішнямі – бо вышэй неба чырванела; чорнай, з працёртымі слівамі – цямнелі абрысы вострашпілевых віленскіх будынкаў на фоне золку; і шэрай, з варанай цыбулі. Шэрага было больш за ўсё, бо халодны туман адступаў неахвотна, быццам начны драпежнік, які не паспеў загнаць кіпцюры ў здабычу, пакуль не развіднела, і цяпер змушаны сыходзіць у логвішча галодным.

Маўклівы Лёднік, захутаны ў чорны дарожны плашч, ад чаго страшэнна прыпадабняўся змерзламу крумкачу, пахмура пазіраў на брукаванку, аб якую нетаропка пацоквалі капыты ягонага каня, гэткага ж пахмурага. На брукаванцы не валялася нічога цікавага, акрамя разбітых надзеяў. Змястоўная карэта са шчыльна заторгнутымі чорнымі фіранкамі, якую належала суправаджаць да Гуты, была вельмі звычайнай. Без гербаў, без асаблівых аздобаў. Колькі такіх трасецца на дарогах краю, везучы падарожных па слядах няўлоўнай Фартуны! Але Пранцішу Вырвічу гэтая карэта чамусьці нагадвала пахавальную. Можа, таму, што ў ёй было ціха, як у труне, і яна гэтак жа захоўвала страшную таямніцу. А што, калі і праўда там нябожчык? Той пан Якуб Шрэдэр ні разу не высунуўся, голасу не падаў. Толькі ягоны суправаджаючы, ён жа – галоўны ў іхнім падарожжы, які прадставіўся панам Зыгмунтам Гросам, паказаўся быў з вакна карэты, каб прывітаць Баўтрамея і Пранціша, але Вырвіч у прыцемку толкам яго і не разгледзеў. Фурман маўклівы, як брукаванка, ды й моцны, як камень: вунь якія плечы, і два пісталеты за поясам…

Але калі ад’ехаліся вёрст за дзесяць ад места, і не было на дарозе нікога, акрамя ценяў ад аблокаў, а яліны падбягалі так блізка, быццам гуляліся з вершнікамі ў салкі, фурман прытрымаў коней. Пранціш ад нечаканасці ледзь не ўзняў свайго каня на дыбкі, моцна тузануўшы за аброць. Вакенца карэты расчынілася, высунуўся пан Зыгмунд. Цяпер Пранціш мог добра яго разгледзець: гадоў сарака, гладка паголены, запалыя шэрыя вочы, прыплюснуты нос… Пляскаты невыразны твар чалавека, з якім, аднак, не хочацца сварыцца, бо, не змяніўшыся ні рысачкай, суне табе нож пад рэбры.

– Пан Лёднік, патрабуецца вашая дапамога.

Голас у пана Гроса быў таксама невыразны, халодна-абыякавы. Так гавораць людзі, якія не сумняюцца, што іх паслухаюцца.

Пранціш хадзіў па бляклай траве на ўзбочыне туды-сюды і з усіх сілаў намагаўся не выявіць сваёй цікаўнасці да таго, што адбываецца ў карэце, у якой доктар аглядаў таямнічага Якуба Шрэдэра. Драгун падбіваў наском чырвонага бота каменьчыкі, насвістваў маршы… Дужа не хацелася паказваць нават найменшую слабасць перад шэравокім панам Зыгмунтам. Той стаяў каля адчыненых дзверцаў карэты, як бы на варце. Высокі, як Лёднік, таксама хударлявы, але калі доктар быў жылісты і імклівы, гэты здаваўся высечаным з каменю. На фізіяноміі дробныя шнары, рукі не спешчаныя, пісталеты і шабля дарагія, надзейныя – падобна, вайсковая справа пану не ў навіну. Нечым падобны да знаёмага найміта-забойцы Германа Ватмана. Але не вайсковец, як той, не. Стаіць нерухома, а пальцы павольна перабіраюць ружанец. Вочы нагадваюць два алавяныя гузікі, вусны не варушацца, але няма сумніву – моліцца. Мніх? Але чаму тады ў парыку, капелюшы, дарагім чорным камзоле са срэбнымі галунамі?

– Вырвіч, падыдзі! – гукнуў з карэты Лёднік.

Драгун шуснуў у карэту.

Перейти
Наш сайт автоматически запоминает страницу, где вы остановились, вы можете продолжить чтение в любой момент
Оставить комментарий