Knigionline.co » Книги Приключения » Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча - Людміла Рублеўская (2014)

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
Герои ищут иезуитские сокровища в подвалах под Минском, путешествуют вместе с черным магом и египетской принцессой в одной карете, и даже оказаться на балу во дворце российской императрицы. Они будут выяснять кому должна принадлежать корона святого Альфреда. События в книге происходят в век плаща и шпаги, первые годы правления Станислава Понятовского.

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча - Людміла Рублеўская читать онлайн бесплатно полную версию книги

Жанчына еньчыла, то прасіла паратунку, то лаялася…

– Не звяртайце ўвагі, вашыя мосці, – абыякава прамовіў немалады слуга, па выглядзе якога можа было падумаць, што ён ні разу ў жыцці не каштаваў нічога мацней вады і не еў нічога больш тлустага за моркву.

Што ж, у чужы кляштар сваё распяцце не нясуць. Крыкі паўтараліся праз пэўны прамежак часу, быццам іх спараджалі спружыны заведзенага механізму.

Шрэдэра асцярожна вынеслі з карэты, але ў дом ён зайшоў сам, абапіраючыся на спадарожных. Усё рабілася моўчкі, хутка, акуратна…

За сталом, доўгім, як сармацкія хаўтуры, Пранціш нарэшце змог пабачыць гаспадара Чорных Соснаў. Ён нагадваў змрочнага князя Гераніма Радзівіла: гэткае жоўтае, у зморшчынах аблічча, лысая галава, чорныя густыя бровы, злосныя цёмныя вочы… Хіба што пан Лапушынскі не заікаўся, не зрываўся ўвесь час на крык, толькі пагардліва крывіў вусны. Вячэра была поснай, як сіроцкае шчасце, заставалася толькі ўспамінаць, што кухар пры шляхецкім двары мусіў умець прыгатаваць дванаццаць страваў з кілбасы, а пры магнацкім – дваццаць чатыры. Паколькі ніякіх роспытаў за сталом не ўзнікала, дый увогуле гаворка сканала, не нарадзіўшыся, ясна было – пан пасвечаны, хто госці і куды едуць. У адрозненне ад Лёдніка з Пранцішам.

Зноў пачуўся жаночы енк. Лёднік знарочыста гучна кінуў лыжку на стол, а калі на яго скіраваліся вочы прысутных, падкрэслена ветліва звярнуўся да гаспадара:

– Магчыма, вашамосць, у маёнтку патрэбныя мае паслугі як лекара? Здаецца, тут маецца нехта хворы…

Пан Лапушынскі пакрывіў вусны.

– А, васпан пра гэтае выццё? Гэта жонка майго арандатара Майсея. Грошы пазычыў, а не аддае. Плачацца – прыбытку не мае, ніхто ў карчму не ходзіць, мужыкі збяднелі… А жонка ў атласе ды перлінах красуецца! – Лапушынскі злосна фыркнуў. – Вось я і загадаў яе пасадзіць у хлеў у яе перлінах. Няхай сядзіць, пакуль Майсей грошы не верне.

– З гэтым народам толькі так і трэба! – ухвальна азваўся Грос. – Да апошняга будуць скардзіцца, што бедныя, сенніка няма падсцяліць, а пад падлогай золата хаваюць!

Жанчына зноў заблагала.

– І ўсё-ткі, васпан, я б хацеў агледзець гэтую кабету, – цвёрда прамовіў Бутрым. – Не думаю, што пан Лапушынскі зацікаўлены, каб няшчасная памерла ў ягоным хляве.

Грос раздражнёна зірнуў на доктара.

– Знайшлі, каго шкадаваць, ваша вучоная мосць! Яны, гэтыя, жывучыя… Нічога з ёю не станецца.

Лёднік апусціў вочы, і Вырвіч нават ціхенька штурхануў былога слугу пад сталом, бо бачыў, што той угневаны так, што можа сарвацца. Аднак голас доктара гучаў роўна.

– Адзін габрэй, полацкі аптэкар Лейба, дапамог мне знайсці шлях у жыцці, і не чакаў для сябе карысці, калі падтрымліваў і навучаў мяне, малога. Дабрэй і мудрэй чалавека я не ведаў. Нягоднікі і прыстойныя людзі ёсць ва ўсіх народаў, вашамосці. І ўсім аднолькава баліць, і аднолькава не хочацца паміраць. Думаю, панства нічога не згубіць, калі дазволіць мне выканаць прысягу Гіпакрату.

Баўтрамей падняў вочы і сустрэўся позіркам з Якубам Шрэдэрам, які дагэтуль не прамовіў ні слова.

– Няхай ідзе… – ціха прамовіў стары, і Грос з Лапушынскім пакорліва нахілілі галовы. Гаспадар нават падняўся з-за стала:

– Пойдземце, доктар, я вас правяду.

Перейти
Наш сайт автоматически запоминает страницу, где вы остановились, вы можете продолжить чтение в любой момент
Оставить комментарий