Knigionline.co » Книги Приключения » Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча - Людміла Рублеўская (2014)

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
Герои ищут иезуитские сокровища в подвалах под Минском, путешествуют вместе с черным магом и египетской принцессой в одной карете, и даже оказаться на балу во дворце российской императрицы. Они будут выяснять кому должна принадлежать корона святого Альфреда. События в книге происходят в век плаща и шпаги, первые годы правления Станислава Понятовского.

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча - Людміла Рублеўская читать онлайн бесплатно полную версию книги

Пан Якуб Шрэдэр аказаўся немаладым і шчуплым. Кароткія сівыя валасы, маршчыністы круглы твар, сціплая белая кашуля без карункаў, чорны камзол… Сядзенне карэты расклалі, каб хвораму было выгодна. А што пан Шрэдэр хворы – Пранцішу стала ясна з першага погляду. Хаця цёмныя вочы з пажаўцелага твару паглядалі так пранікліва і разумна, што ў душэўную хваробу не верылася. Тыя вочы падаліся Пранцішу нейкімі дзіўнымі, занадта цёмнымі, ці што… Яшчэ заўважыў Пранціш, прыгледзеўшыся – праз увесь твар старога ішоў тонкі шнар, заўважны толькі спрактыкаванаму воку лекара. Лёднік прыкладваў мазь да скабаў хворага.

– Вырвіч, дастань з валізы яшчэ корпіі, вымачы ў бальзаме, – адрывіста загадаў прафесар.

Пан Шрэдэр маўчаў, пільна сочачы за маніпуляцыямі, якія з ім праводзіліся, час ад часу стрымліваў стогн. Падобна, што ў яго былі не так даўно пераламаныя ледзь не ўсе косткі і вывернутыя суставы. Хаця шнараў ад ляза, куляў ці бізуна, якіх багата назапасіў сам доктар Лёднік, не бачылася. Затое нешта агульнае ў доктара і пацыента знайшлося. Бутрым асцярожна прыўзняў даланю старога: акурат пасярэдзіне ружавеў невялікі зморшчаны шнар, як і на другой руцэ… Такія самыя шнары прыкрашалі і далоні Баўтрамеюса: калісьці яму давялося дзеля выратавання сябе і сваіх спадарожнікаў прайсці праз дзікі рытуал у маленькім гарадку, да якога набліжалася чума. Толькі набыццё штучных стыгматаў там лічылася ачышчэннем ад грахоў.

– Ці не гасцяваў пан Шрэдэр у Тамашове? Магчыма, і з айцом Габрыелюсам знаёмы? – ціха спытаў Баўтрамей на лаціне і паднёс да вачэй хворага сваю даланю, паказваючы шнар. Пан Шрэдэр уздрыгнуў, ягоныя цёмныя вочы ў сетцы зморшчын збліснулі… Але адказаць не паспеў – Зыгмунт Грос зараз жа зазірнуў у карэту:

– Пан доктар, вас папярэджвалі – хворага нельга напружваць ніякімі размовамі!

Запалыя вочы Гроса зыркалі злосна, як у незамужняй цёткі, пад носам якой пляменніца ўмудрылася спаткацца з увішным маладзёнам. Лёднік падціснуў вусны. Хто б сумняваўся, што справа нячыстая? Пан Шрэдэр заплюшчыў вочы, так што нельга было зразумець, што ён насамрэч думае і адчувае. Грос назіраў за працэсам лячэння да канца, потым зноў сеў са старым у карэту і нават фіранкі заторгнуў.

– Як ты думаеш, Бутрым, хто гэты Шрэдэр? Зняволены? Можа, нам варта яму дапамагчы? – усхвалявана прашаптаў Пранціш, калі яны з доктарам адсталі ад карэты на бяспечную адлегласць, каб бялявы Грос не падслухваў. Лёднік адмоўна пакруціў галавою.

– Не думаю. Апынемся ў становішчы добрага дзіцяткі, якое цягне рыбку з халоднай няўтульнай калюжыны на цёплы сухі пясочак. Думаю, ты зразумеў, што пана катавалі – і рабілі гэта прафесійна, расцягваючы суставы. Што ён хаваецца – і зайцу зразумела. Ты заўважыў, спадзяюся, што ягоныя вочы аканітам закапаныя, каб колер змянілі?

Пранціш няпэўна хмыкнуў – па-праўдзе, яму такое і ў галаву не прыйшло. Лёднік зразумеў і дакорліва пакруціў галавою:

– І навошта я цябе анатоміі вучыў… У яго ж пашыраныя зрэнкі так, што радужкі не відно. А па ягоных паводзінах з гэтым застрашлівым Гросам я б сказаў, што яны ягады з аднаго куста. І ведаеш, магу свой улюбёны мікраскоп закласці на тое, што яны абодва – езуіты.

– Праўда, – пагадзіўся Пранціш. – Я на святых айцоў нагледзеўся – і ў расах, і ў цывільным. І ў Тамашове пан Шрэдэр дакладна бываў!

– Дзе таксама даводзіў, што ён не блюзнер, – прабуркатаў Бутрым, кідаючы пагляд на ўласную прабітую руку. – Спадзяюся, што хаця б да суполкі айца Габрыелюса нашы спадарожнікі не маюць дачынення. Ведаеш, неяк мне не надта хочацца зноў з той кодлай, завернутай на таемных ведах, звязвацца.

Вецер быў не халодны, але ўжо і не летні – з першым подыхам восені. Карэта кацілася няхутка, хаця драгун зараз прыпусціў бы чуйдух цераз вунь гэтае поле…

– Чым пан Вырвіч так пераймаецца? – ціха спытаў Лёднік. – Амерыканскае рэха, так бы мовіць?

Вырвіч патрос галавой.

Перейти
Наш сайт автоматически запоминает страницу, где вы остановились, вы можете продолжить чтение в любой момент
Оставить комментарий