Knigionline.co » Книги Приключения » Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча - Людміла Рублеўская (2014)

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
Герои ищут иезуитские сокровища в подвалах под Минском, путешествуют вместе с черным магом и египетской принцессой в одной карете, и даже оказаться на балу во дворце российской императрицы. Они будут выяснять кому должна принадлежать корона святого Альфреда. События в книге происходят в век плаща и шпаги, первые годы правления Станислава Понятовского.

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча - Людміла Рублеўская читать онлайн бесплатно полную версию книги

Многае можна было закінуць каралю, але ягоную агіду да п’яных баляванняў, улагоджванняў дэлегатаў падарункамі, пацалункамі ды сумесным асушваннем чараў Пранціш ніяк не мог лічыць заганай. Гэтак жа, як і тое, што кароль перакладаў Шэкспіра.

Пан Вырвіч і сам папісваў вершы… Часцей, праўда, яны сканчалі свой век, як іспанскія ерэтыкі: у ачышчальным агні. І прысвячаць іх па праўдзе не было каму.

Ластаўкі крэслілі на небе складаныя руны, па якіх можна было гадаць на жыццё і смерць, але насамрэч канец яны прадвяшчалі толькі машкаце. Драгун сумна пасміхнуўся. Ці не памыліўся ён, абраўшы вайсковую кар’еру? А якім гонарам напаўнялі калісьці словы з працы пана Шымона Старавольскага, напісанай больш за сто год таму: "Ніколі захопніцкіх войнаў з суседнімі народамі не вядзём, калі толькі іх сілай спачатку нас не справакуюць, і то толькі, каб адпомсціць за крыўды і вярнуць захопленыя землі, а не для заняцця іх уладанняў і панавання над імі. Таму наша войска больш да абароны айчыны прыстасаванае, чым для здабывання гарадоў іншаземных… Таму таксама войска наша ў большасці складаецца з конніцы, амаль выключна са шляхты, і служыць для бітвы ў адкрытым полі, каб, ідучы наперад, супрацьстаяць непрыяцелю раней, чым ён прыйдзе да нашае граніцы".

Пранціш заўзіраўся ў сіняе-сіняе неба айчыны, па якім плылі белыя фрэгаты аблокаў насустрач невядомай прышласці, і мімаволі ўсміхнуўся: усё яшчэ наперадзе! Авантуры не сканчаюцца!

Прадчуванне не падманула: назаўтра Вырвіча раскатурхаў ягоны дзяншчык:

– Пан падхаружы! Вас пан паручнік кліча!

На шчасце, з панам паручнікам, старым служакаю, Вырвіч разумеўся добра, і часам той строгасцю сваёю ды любоў’ю да антычных філосафаў нагадваў Баўтрамея Лёдніка. На гэты раз пан паручнік Малішэўскі быў змрочны, як зімовы вечар.

– Маю для цябе даручэнне, пан Вырвіч. Неадкладна выпраўляйся ў Вільню з вельмі важным лістом. Ne differas in crastinum. (Не адкладай назаўтра – лац.)

Сэрца Пранціша радасна забілася: у Вільню! Лічы – дахаты… Туды, дзе непадалёк ад Вострай Брамы стаіць дом з зялёнымі аканіцамі, у якім жыве сям’я Лёднікаў, самых блізкіх яму, хаця й не крэўных, людзей, і дзе заўсёды рады пану Вырвічу гербу Гіпацэнтаўр… А як пані Лёднік рыхтуе рубцы з анісам!

Але тут жа варухнулася і падазрэнне: чаго гэта з лістом пасылаюць не веставога, не ад’ютанта, а падхаружага, у якога шэсць шараговых драгунаў у падначаленні і дзяншчык? Ці няма тут крыўды? Пан Малішэўскі хмыкнуў у вусы:

– Не крывіся, пан Вырвіч, не дзьміся. Пасылаю цябе таму, што ты гэтым ранкам адзіны цвярозы з усяе харугвы, па-другое, даручэнне маё таемнае, ліст магу даверыць толькі чалавеку выпрабаванаму, і ніяк не слузе… А па-трэцяе, не крыўдуй, вашамосць, але… – пан Малішэўскі трохі прамарудзіў. – Лепей табе адсюль з’ехаць.

Вырвіч напяўся:

– Чаму?

Пан паручнік круціў у руцэ срэбны кубак з выбітым на ім гербам – вазіў паўсюль з сабою, нібыта спадзяваўся, што адпітае з фамільнага келіха віно засцеражэ ад праліцця свае крыві. Загрубелы ад зброі палец пана абводзіў абрыс ганарыстага аленя з галінастымі рогамі – ніхто з драгунаў не асмельваўся, нават нападпітку, выказаць куртуазную версію наконт паходжання гэткага “рагатага” герба.

– Учорашні двубой наступствы меў нядобрыя, – неахвотна працягнуў пан паручнік. – Не магу асуджаць тваю мосць за празмерную схільнасць да вучоных жартаў, самотніцтва ды ўхіленне ад сяброўскіх бяседаў, але гэта ўсё ж не дадае пану любові таварышаў. Ведаеш, што ўчора пан Свентажыцкі падчас застолля, вочы прадраўшы, пра цябе крычаў?

Пан Малішэўскі кінуў на Вырвіча насцярожаны позірк.

Перейти
Наш сайт автоматически запоминает страницу, где вы остановились, вы можете продолжить чтение в любой момент
Оставить комментарий