Knigionline.co » Книги Приключения » Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча - Людміла Рублеўская (2014)

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
Герои ищут иезуитские сокровища в подвалах под Минском, путешествуют вместе с черным магом и египетской принцессой в одной карете, и даже оказаться на балу во дворце российской императрицы. Они будут выяснять кому должна принадлежать корона святого Альфреда. События в книге происходят в век плаща и шпаги, первые годы правления Станислава Понятовского.

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча - Людміла Рублеўская читать онлайн бесплатно полную версию книги

У мінулым годзе іх харугва выпадкова натрапіла на дарозе на даўжэзную калону – на вазах сядзелі старыя і малыя, мужчыны і жанчыны, з хатулямі, са спехам прыхопленым з родных хатаў дабром. Хтось змрочна маўчаў, хтось плакаў, хтось маліўся, а хто і стагнаў, бязлітасна збіты. Вазы суправаджалі расейцы – аказалася, гэта высяляюць з Веткі ў Сібір старавераў, якія колісь збеглі ад пераследаў з Расіі ў Вялікае Княства Літоўскае, у якім стагоддзямі ўжываліся розныя канфесіі. Вазоў былі тысячы… Казакі зацята лупілі ерэтыкоў нагайкамі, асабліва шкада было тых, хто ішоў. Ясна – не дойдуць. Ляжа такі небарака рана ці позна проста на дарозе, у бруд, пыл ці снег, або скурчыцца ў куце прыдарожнага астрогу, і нават азвярэлыя ўдары па збітым да чарнаты целе не змусяць варухнуцца… Пранціш тады кінуўся на аднаго такога, з нагайкай, які лупіў кабету, што прыціскала да сябе немаўля… Але свае ж начальнікі – не далі заступіцца, адцягнулі… Маўляў, дамова ёсць, справа расейцаў… Ды калі такое было – каб іншаземныя войскі гулялі па краіне, як хацелі! Суд вяршылі, у працу соймаў умешваліся… Войска ж Вялікага княства ды Кароны скарацілі да смешнага, да адчэпнага… У магнатаў маюцца большыя! У таго ж Пане Каханку цэлая армія была. Вось і біўся пан за шляхецкую волю, за права “ліберум вета”, пакуль не апынуўся ў эміграцыі, дзе дзівіць італійцаў ды французаў тлустай да нястраўнасці ежай ды дажджом дукатаў… Як кажуць, трыбунал з дэкрэтам, а Радзівіл з мушкетам. А Лёднік неяк распавёў Пранцішу, што ёсць таемная дамова паміж расейскай імператрыцай і прускім імператарам, каб не даваць у Рэчы Паспалітай тое ліберум вета скасаваць: пакуль любы шляхціц мае права сарваць сойм, пакуль у краіне няма цвёрдай рукі – яна бяспечная для ворагаў. А для падобных Вырвічу ўвогуле што за карысць біцца на баку ўлады, якая твае храмы зачыняе ды ў здраднікі цябе запісвае толькі за тое, што ты іначай жагнаешся? Да таго ж, пасля ўцаравання Кацярыны Пане Каханку паслаў ёй ліст з прапановай вернасці ўзамен за пратэкцыю ў здабыцці кароны… Але атрымаў гарбуза – царыца даўно паставіла на Панятоўскага. А каб атрымаў Радзівіл ласку расейцаў, невядома, як бы цяпер на шахматнай дошцы Еўропы фігуры расставіліся…

Пранцішу давялося быць у Варшаве, на каранацыі Панятоўскага. Цялок прывёў усю сваю радзіну, для якой дабіўся званняў прынцаў і прынцэс. А шляхта, нават прыхільнікі, стаяла і пасміхалася: многія лічылі сябе больш радавітымі, чым Панятоўскія, дый спаконвек прынцаў тут не было – хіба што князі Вялікай Рымскай імперыі, як Радзівілы. А цяперашнія тытулы – граф’я ды бароны – праўдзівае плюгаўства! Шляхціц на загродзе – роўны ваяводзе. Кароль усяго толькі першы сярод роўных, такі ж пан-брат.

Панятоўскія слых пусцілі, што паходзяць з Італіі, са старажытнай сям'і Тарэлі, што перакладаецца як Цялок, таму і ўзнік у іх герб з выявай бычка. Але ж людзей не падманеш – досыць было тых, хто памятаў, што продкі новага караля з дробнага маёнтка Панятовы ў Люблінскім ваяводстве, а першым з роду быў Марцін Цёлак Мацяёўскі, ніякі не князь, шляхцюк сярэдняй рукі, які магнатаў у ручку цалаваў.

Асабліва пасміхаліся над малым пляменнікам Цялка, цёзкам караля – Станіславам Панятоўскім, сынам праслаўленага бессаромнымі паводзінамі падкаморыя Юзафа. Хлопчык, бледны, з выцягнутым надзьмутым тварам, быў не па гадах фанабэрысты, і ўсе ведалі, што кароль прыгледзеў яго ў свае спадчыннікі – бо нібыта ўзамен за трон Кацярына Другая ўзяла з былога каханка слова не жаніцца і не мець законных дзяцей. Казалі, царыца нарадзіла ад яго дачку Ганну – яшчэ ў замужстве, і Цялок марыў, каб Кацярына развялася і выйшла замуж за яго… Але былая прынцэса Ангальд-Цэрбская цвёрда разлічвала на той трон, на прыступках якога стаяла, да таго ж Ганна памерла маленькай, і Станіслаў Панятоўскі дужа з гэтае прычыны журыўся.

Перейти
Наш сайт автоматически запоминает страницу, где вы остановились, вы можете продолжить чтение в любой момент
Оставить комментарий