Knigionline.co » Книги Приключения » Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча - Людміла Рублеўская (2014)

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
Герои ищут иезуитские сокровища в подвалах под Минском, путешествуют вместе с черным магом и египетской принцессой в одной карете, и даже оказаться на балу во дворце российской императрицы. Они будут выяснять кому должна принадлежать корона святого Альфреда. События в книге происходят в век плаща и шпаги, первые годы правления Станислава Понятовского.

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча - Людміла Рублеўская читать онлайн бесплатно полную версию книги

– Як па-мойму, дык веру бацькоўскую мяняць – і праўда ганьба, – пагадзіўся Недалужны, і цвёрда дадаў, гледзячы ў вочы ўсцешанаму раптоўнай згодай сліваносаму. – Вось праваслаўны пан Вырвіч і не мяняе.

Аблічча таўсманнага шляхцюка пачынала набываць тое ж адценне, што й ягоны нос.

– Пан Недалужны намякае на тое, што мой дзед перайшоў з царквы ў касцёл? Веру памяняў? Дык і вашай мосці прадзеды, не памылюся сказаўшы, рускай веры былі!

Магчыма, улёгся б зараз яшчэ хтось на траву на ўскраіне маленькага ліцвінскага мястэчка, дзе кватаравала драгунская харугва, але нехта, стамлёны доўгім адрывам ад стала, закрычаў:

– А ці не пайсці нам выпіць за вернасць бацькоўскай веры?

Заклік меў удзячных паслядоўнікаў, і хутка ў хаце пана пісара, які кляў усіх датычных да таго, што ягоны дом не вызвалілі ад пастою, і што патрапіўся кватарант-драгун, шчодры на частунак, загуло застолле, застукаў келіх аб келіх, загрымелі віваты… А чаму не – калі заўтра ж, а то і сёння гострая шабля ўчарашняга сябра і суседа можа дастаць табе да сэрца, альбо шастапёр раскроіць прыкрашаную чубам, паголеную па сармацкім звычаі галаву, а поўныя келіхі нектара ды амброзіі пазасвецця наўрад гэтак жа ўсцешаць, як свойскі блакітны ліквор, на святаянніку настоены… Гуляйма ж тут, на грэшнай зямлі, пане-брацці! Тым болей сёння падстава ёсць: імяніны пана палкоўніка Масальскага.

Малады падхаружы з палёгкай аддаляўся ад гуду і тлуму, нібыта адліпала ад цела надакучлівае павуцінне. Як казаў Цыцэрон, гнеў – гэта першая ступень вар’яцтва. Трэці год службы – а ад колішніх летуценняў пра вайсковыя подзвігі засталіся нат не ашмёткі, а сапраўды – кволае павуцінне бабінага лета, якое паблісквае на сонцы залатымі ніткамі, але ты выдатна ведаеш, што з гэтых нітаў не сатчэцца ні сувой, ні нават вузенькая ордэнская стужка. Патрапіў пан Пранціш Вырвіч гербу Гіпацэнтаўр на службу ў харугву коннага рэгіменту вялікай булавы дзякуючы таму, што колішні шэф харугвы, вялікі гетман Радзівіл па мянушцы Рыбанька, апекаваўся Пранцішавым настаўнікам, доктарам Баўтрамеем Лёднікам. Лёднік калісьці выратаваў жыццё гетмана на полі бойкі і за гэта атрымаў шляхецтва. А да гэтага нейкі час быў слугою шкаляра Пранціша Вырвіча – Фартуна любіць нечаканыя выбрыкі. Раіў пан Лёднік, былы алхімік і чарнакніжнік, вялікі вучоны і выбітны фехтавальшчык, свайму вучню прысвяціць лёс не гняўліваму Марсу, а самавітай Мінерве, багіні навукі ды любамудрыя, але хіба юнаму шляхціцу пасуе ўнікаць рыцарскага служэння!

Пасля смерці Радзівіла Рыбанькі конны рэгімент узначаліў пан Масальскі, вораг Радзівілаў і прыхільнік Фаміліі – палітычнай партыі Чартарыйскіх ды Панятоўскіх. Ну і пайшла гайданка сярод афіцэраў… Адных адпраўлялі ў адстаўку, другіх прызначалі… Не тое, каб Вырвіча з ягоным не самым вялікім чынам надта пачалі прыціскаць – але на ўдалую кар’еру пакуль можна было не разлічваць. Калі выпадае табе жыць у міжчассі, трэба ўмець пакорліва круціцца трэскай у віры, каб вынесла наверх. А Вырвіч быў перагружаным чоўнам – залішнімі апыналіся атрыманыя ў Віленскай акадэміі веды, выхаваная Лёднікам схільнасць усё правяраць розумам, нават тое, што здаецца звычным і непазбежным.

Перейти
Наш сайт автоматически запоминает страницу, где вы остановились, вы можете продолжить чтение в любой момент
Оставить комментарий