Knigionline.co » Книги Приключения » Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча - Людміла Рублеўская (2014)

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
Герои ищут иезуитские сокровища в подвалах под Минском, путешествуют вместе с черным магом и египетской принцессой в одной карете, и даже оказаться на балу во дворце российской императрицы. Они будут выяснять кому должна принадлежать корона святого Альфреда. События в книге происходят в век плаща и шпаги, первые годы правления Станислава Понятовского.

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча - Людміла Рублеўская читать онлайн бесплатно полную версию книги

Пасля смерці Аўгуста Трэцяга Саксонца краіна нагадвала разварушаны вулей. За карону біліся і словамі – на соймах, і грашыма – перакупляючы прыхільнікаў, і зброяй – на элекцыйны сойм расійская імператрыца Кацярына прыслала сваё войска, каб падтрымаць кандыдатуру былога палюбоўніка Станіслава Панятоўскага па мянушцы Цялок. А калі выбралі Цялка – развязалася вайна. Кароннае войска, натуральна, аказалася на баку новага караля і Генеральнай канфедэрацыі – туды ўвайшла шляхта, якая спадзявалася атрымаць свой кавалак улады, ну і тыя, хто быў незадаволены парадкамі Рэчы Паспалітай, у якой дысідэнтамі, пазбаўленымі правоў, аб’яўляліся ўсе іншаверцы – праваслаўныя, пратэстанты. Галоўным сярод праціўнікаў канфедэрацыі аказаўся сын Радзівіла Рыбанькі Пане Каханку, страшэнна папулярны сярод шляхты дэманстратыўнай прыхільнасцю “сармацкім ідэалам”. Сысці ў гразь, каб расцалавацца з панамі-братамі, пастраляць у вокны магістрату, хадзіць у белым жупане, загвэзаным так, што не пазнаць, ці і праўда белага быў колеру – гэта ж спадчына ад трынаццаці пакаленняў продкаў, віленскіх ваяводаў! Пан і так называў сябе некаранаваным каралём Рэчы Паспалітай. І Пранціш шчыра радаваўся, што іхні полк не ўдзельнічаў у бітве пад Слонімам, калі войскі Канфедэрацыі разам з расійскімі разбілі жаўнераў Пане Каханку, пасля чаго яго самога пакаралі баніцыяй, а маёнткі секвестравалі. Невялікая радасць пазнаць, што забіў у бойцы свайго ж ліцвіна, які проста апынуўся па другі бок.

Расказвалі, што пад Слонімам у першых шэрагах білася ў мужчынскім адзенні панна Тэафілія, сястра Пане Каханку. Там упадабала яна мужнага, але небагатага паручніка Мараўскага, з якім пасля збегла і пашлюбавалася, насуперак волі брата… А Вырвіч успамінаў такую ж адчайную паненку, панну Паланэю, сястру магната Міхала Багінскага, яшчэ аднаго прэтэндэнта на карону. Панна Паланэя таксама ўмела абыходзіцца са зброяй і насіць мужчынскі касцюм, і разбіла сэрца Пранціша Вырвіча, збегшы ў Амерыку з адчайным шляхцюком панам Гервасіем Агалінскім.

І Вырвіч часам шкадаваў, што аднойчы сустрэў на сваім шляху алхіміка Баўтрамея Лёдніка, выхаванца Пражскага і Лейпцыгскага ўніверсітэтаў, які навучыў думаць і ўглядацца ў гэты свет і ў сябе. Гэта ўсё роўна што плаваць у балоце з крыламі за спінай. І жабы касавурацца, і крылаў не распрастаць, і далёка не праплывеш.

Перейти
Наш сайт автоматически запоминает страницу, где вы остановились, вы можете продолжить чтение в любой момент
Оставить комментарий