Радзіва «Прудок» - Андрусь Горват (2017)
-
Год:2017
-
Название:Радзіва «Прудок»
-
Автор:
-
Жанр:
-
Серия:
-
Язык:Белорусский
-
Страниц:21
-
ISBN:978-985-7136-44-5
-
Рейтинг:
-
Ваша оценка:
* * *
Мы собираюсь являться дворником.
* * *
В Ночное Время некто фотографировал Анну Чернушку с «Люди в болоте». В сне я целовались, также Аня в том числе и продемонстрировала ми собственное происхождение.
Колено Чернушки - реальная белорусская эротическая цель.
Радзіва «Прудок» - Андрусь Горват читать онлайн бесплатно полную версию книги
Мой дваюрадны дзед зачарпнуў вады з лужыны твар памыць. Раз зачарпнуў. Другі зачарпнуў. А дзе вада? А няма вады. Глядзіць, а з таго месца вясёлка пачынаецца.
– От ты вер ці не вер, а так і было.
– Веру.
* * *
Ягор дапамог зразумець магічную палескую фразу «Тут палку кінь – і тая папаўзе». Калі Тая – жонка Тоя, то гэта просты спосаб выклікаць Таю. Цяпер мы ведаем, што Той – тутэйшы аўтарытэт і што Тая можа паўзці.
Хм.
* * *
Эўрыка! «Неспадзеўкі на Прудок напаўзла чорная хмара». Тая – гэта хмара. Тут палку кінь – і Тая папаўзе. Гэта старадаўні магічны спосаб выклікаць дождж. Апошні раз я кідаў палку ў сне, калі тычкі на фасолю ставіў, а яны падалі.
Хочаце дажджу – кідайце палку ў агарод.
* * *
Купіў у бабулі сала для заўтрашніх талакоўцаў. Сам я, хто не ведае, даўно не ем ні сала, ні мяса. Старанна схаваў шматок у пограб. Пяць хвілін я і сала неяк абыякава ставіліся адзін да аднаго. Што было потым, я не памятаю. Памяць вярнулася да мяне, калі на талерцы засталіся толькі недаедзеныя кавалкі цыбулі.
* * *
Жыць на Палессі – гэта легчы спаць і пакутаваць, пакутаваць, пакутаваць. Потым а палове першай ізноў дастаць сала.
Чым я буду талакоўцаў карміць?
* * *
Калі мой унук пацікавіцца, хто ж зрабіў такі ладненькі брыль над ганкам і дах над сенцамі з каморай, я раскажу яму пра першых талакоўцаў: Віталіка, які, апроч таго што добра дапамагаў ва ўсім, пацешыў вершыкам пра ката, у якога яйцы «блішчаць у лучыках фанарыка», Сашу, які любую працу пачынаў словамі: «Гэта дурная работа», а потым яго няможна было за вушы адцягнуць ад той работы, Сержука, які распілаваў нажоўкай мо сто кубаметраў бэлек, а яшчэ заўзята ратаваў маю нагу, каторай я стаў на цвік, і Янку, якая бегала ў краму, каб даведацца ў прадаўчыхі, як гатуюць халаднік, і карміла нас як на ўбой.
Я абяцаю, што ніколі не забуду гэтыя тры дні. Што буду спаць у двары і заўсёды чакаць вас у госці.
Дзякуй.
Палескае сафары
Прыйшлі мы з сябрам Арцёмам у Боруск да дзеда Косціка і бабы Гашы, а іх сын, дзядзька Валодзя, кажа:
– За хатай сляды ваўка. Шура ўгледзеў.
– Мо то сабака? – дзед Косцік не хацеў верыць.
– Не, бацька, воўк. Барсук усю ноч брахаў.
Вечарэла марудна.
– Ну і ціш. Лісток не шалахнецца, – штораз паўтараў дзед Косцік.
Дзядзька Валодзя курыў на лаўцы ля хаты. Ён чакаў ночы. Ваўка трэба застрэліць. Курыць болей не хацелася, і ён павёў нас да суседа Шуры, які ўгледзеў ваўка. Той быў п’яны, сварыўся са сваім сабакам.
– Што ты Палкана ганяеш? Ён на Вову брэша, каб не лазіў ля цябе.
Шура пачаў блытана распавядаць, як выйшаў на воўчае кубло за грэбляй. З сабой меў ружжо.
– Ваўчыца – во такая малая. Воўк здаравенны – кабанё! Ён і ходзіць. А там тры штучкі. Шчаня-я-яткі. Яна – ваўчыца – паглядзела на мяне. Дык я кажу: да ідзіце вы! Жывіце вы, кажу.
Ён пераказаў гісторыю некалькі разоў. Пакрысе ружжо ператварылася ў гранатамёт. Бжжжжжж! – страляў з уяўнага гранатамёта Шура ў сваім аповедзе.
Мы смяяліся. Дзядзька паблажліва падражніваў Шуру. Таго было не суняць.
Калі поўня паднялася над лесам, дзядзька вынес з хаты стрэльбу. Мы круціліся ля яе, трымалі ў руках. Дзядзьку гэта цешыла.