Радзіва «Прудок» - Андрусь Горват (2017)
-
Год:2017
-
Название:Радзіва «Прудок»
-
Автор:
-
Жанр:
-
Серия:
-
Язык:Белорусский
-
Страниц:21
-
ISBN:978-985-7136-44-5
-
Рейтинг:
-
Ваша оценка:
* * *
Мы собираюсь являться дворником.
* * *
В Ночное Время некто фотографировал Анну Чернушку с «Люди в болоте». В сне я целовались, также Аня в том числе и продемонстрировала ми собственное происхождение.
Колено Чернушки - реальная белорусская эротическая цель.
Радзіва «Прудок» - Андрусь Горват читать онлайн бесплатно полную версию книги
Сяджу ў яблыневым садзе: пяе птушка, лётае пчала, брэша сабака, гудзе трактар.
На руках і ботах гліна.
За кароўнікамі Мінск.
А за лесам Украіна.
* * *
Шлях да Украіны ляжыць праз Юравічы.
Там жылі людзі дваццаць пяць тысяч гадоў да нашай эры. Рабілі хаткі з костак мамантаў. Тады ў Юравічах не было сельсавета. I тыя людзі не прапісаліся і зʼехалі. А от я прапісаўся. Ад сёння я афіцыйна тутэйшы. Перадайце ў Цэнтр: урбанізацыя адмяняецца.
* * *
Пакуль мяне прапісвалі, у кабінет увайшла цётка ў працоўных анучах. Столаначальнікі далікатна адмахнуліся ад яе, як ад мухі, якая лётае над прыгожай сукенкай:
– Што нада? Цяперака няма часу.
А ў мяне ёсць шапка-гандонка і польскі світар, куплёны ў 90-я. Я тады брату напісаў ліст у войска: «Цёця Каця прывязла нянашый світар із Польшчы».
У нас тут так модна. Я модны. Прывітанне.
* * *
З Юравіч ехаў спадарожкай.
– У Прудку жывеш?
– Ну.
– Адзін? З сям’ёй?
– Ага.
– Жонка харошая? А дзеці е?
– Е.
– Два?
– Не.
– Тры! Як у мяне. Работаеш дзе?
– А-а-а, так…
– Мо будуеш што?
– Як сказаць…
– Тут ці ў Маскве?
– Ну.
– Многа даюць у Маскве?
– Ну, э-э-э…
– Я ж бачу, што нармальны хлопец. І жонка, і дзеткі, і работаеш у Маскве. Маладзец!
* * *
Сёння будзе мая першая сапраўдная ноч у сваёй хаце.
* * *
Радзіва «Прудок». Начны выпуск перадачы «Для тых, хто не спіць». Электраабагравальнік зламаўся.
Развёў вогнішча ля хаты, грэю цаглінкі.
* * *
А неба! Якое ж тут неба! I зусім бясплатна. Космас так блізка.
* * *
Учора кіроўца, які падвозіў мяне з Юравіч у Прудок, кажа:
– Я от так ехаў, а ля Прудка з лесу нешта выбегла. Такое, як кенгуру, толькі меншае. Еду назад – ізноў яно. Мо то такая чупакабра?
– Мо.
Больш я нічога не адказаў, то ён зрабіў музыку грамчэй, і далей мы ехалі моўчкі. Калі пад’язджалі да Прудка, абодва ўглядаліся ў лес.
– Сёння няма.
– Няма.
Я забыўся на тую гісторыю, а цяпер гляджу ў цемру за дзедавым акном і думаю пра кенгуру-чупакабру ў ёй.
Калі быў маленькі і прыязджаў да бабулі, стаяў гэтак жа ў сенцах і пазіраў у тую самую цемру. Тады ў ёй жылі ваўкі. У хаце гаманіла бабця.
Ужо няма ваўкоў, бабці, па лесе бегаюць чупакабры, на падваконні ляжыць вялізны іржавы цвік, які я ледзь выцягнуў з бэлькі, што паламалася і ўпала.
Усё змянілася. Толькі цемра за дзедавым акном засталася тая самая.
* * *
Іду па Прудку з малаком, а сабака:
– Ррррр.
Гаспадар яму:
– Няможна, свае!
У мяне ажно спіна выпрасталася – так прыемна быць сваім.
* * *
Баяўся за Ромку, але дарэмна. Ноччу ён ходзіць па дзеўках, а днём спіць у маім ложку.
* * *
Радзіва «Прудок». Перадача пра сварлівых жукоў і інтраверта. Вычышчаў пограб, выкапаў калонію жукоў.
Яны мне:
– Якой халеры?! Выключы святло!
Я ім:
– Падʼём! Вясна!
– Трасца табе ў сраку! Дай паспаць.
– Спіце на дварэ. Гэта мая хата.
– Чагоооо?! Навалач сталічная, шкындзёхай адселя. Мы тут нарадзіліся. Хата наша.
А вы кажаце: як ты там будзеш адзін? У інтравертаў няма часу на адзіноту: столькі ўсяго адбываецца! Будзе сумна – пафарбую зялёнкай лямпачкі.
* * *
Навіна пра тое, што ў Прудок прыехаў жыць сталічны журналіст, хутка абляцела вёску. Але недзе чутку перабрахалі і кажуць, што прыехаў пісьменнік.
* * *
У Мінску чысценька, як па тэлевізары. Усе людзі памытыя. Гэта неверагодна!
* * *
– Здароў, сусед! А праўда, што ў цябе быў свой бізнес?
– Хто сказаў?
– А, там адзін. Кажа, што ўсё кінуў – кватэру і хвірму – і пераехаў сюды. Хіба праўда?
– Ну.
– Ат, прадаў бы. Нашто было кідаць?!
Красавік
* * *