Knigionline.co » Современная литература » Радзіва «Прудок»

Радзіва «Прудок» - Андрусь Горват (2017)

Радзіва «Прудок»
Корреспондент, стеклоочиститель, бездельник, специалист, автор. Писатель данной книжки - индивид, разыскивающий собственное роль во данном обществе. Подобным участком способен быть комфортная формулировка московского журнальчика либо стильнный хипстерский коворкинг. Однако древний жилье начал в Равнина, в краю Беларуси, в перекрестке Мира. Данная книжка никак не об этом, равно как возобновить полуразваленный жилье, высадить детсад, издоить козу, существовать во селе также никак не отдыхать. Данное книжка об этом, равно как возобновить отчасти разваленное «я». Способен являться, разговор проходит об этом, равно как возвратиться ко истокам районной стирки также цивилизованных компонентов также об этом, равно как немаловажно никак не лишиться бабушкины небылицы. Либо, способен являться, об этом, равно как лично быть собственным.
* * *
Мы собираюсь являться дворником.
* * *
В Ночное Время некто фотографировал Анну Чернушку с «Люди в болоте». В сне я целовались, также Аня в том числе и продемонстрировала ми собственное происхождение.
Колено Чернушки - реальная белорусская эротическая цель.

Радзіва «Прудок» - Андрусь Горват читать онлайн бесплатно полную версию книги

У скарбонку беларускай лаянкі: «Маць яго дыхала!». Перакладаецца так: «Шурык такі-сякі, але няхай робіць што хоча, я больш умешвацца не буду».

* * *

Радзіва «Прудок». Паведамленне з лініі фронту: «Прудокнаш».

* * *

Маша цікавіцца, чаму я не жыву ў Варшаве. А я сёння пасадзіў буракі, моркву, рэдзьку, цыбулю, часнок, кроп, пятрушку. Зараз пайду па лазу, каб сплесці кошык. Што, у той Варшаве кроп зелянейшы, Маша?

* * *

Сублімую сексуальную энергію ў пасеў гародніны. І будзе ў мяне восенню сексуальны ўраджай. Вельмі-вельмі-вельмі багаты.

* * *

У Каленкавічах дзеўкі ў кароткіх спадніцах і высокіх ботах. Мабыць, пра такіх казала баба Параска, калі перасцерагала мяне ад жонкі-лацугі.

Але я на тых дзевак глядзеў яшчэ да таго, як памыўся. Нямытым адно што глядзець можна. Калі памыўся, дзевак ужо не ўгледзеў. А калі б і ўгледзеў, то што?

Вы праслухалі новую радзіварэфлексію «Горват і дзеўкі». Не пераключайцеся.

* * *

У мяне зноў расце барада. Не наўмысна яе рашчу – проста няма ўмоваў галіцца, дый у люстэрка сябе бачу, толькі калі прыязджаю да цёткі Волі ў Каленкавічы (опа, а я зноў барадаты). Адзін дзядзька ў Прудку сёння сказаў, што я падобны да святара. Параіў павесіць на страху крыж, а ў хаце – абраз. Людзі будуць прыходзіць маліцца. Абраз у мяне ўжо ёсць. Мая бабця прыцягнула з Пскова Дзеву Марыю.

* * *

Колісь ліштвы вокнаў па-паганску аздаблялі сімваламі сонца, каб у хату не трапіла штосьці цёмнае і злое. Гэта ніякая не навіна, нават самы лянівы этнограф пра гэта ведае. Але чытаць пра тое ў кнігах не тое самае, што ламаць сабе галаву: мой дзед, калі выразаў сонейкі, хацеў абараніць хату ад цёмнага і злога ці проста аздобіў вокны традыцыйнымі сімваламі без усведамлення іх значэння?

* * *

Не ведаю, што сёння зрабілі вы, а я дык зрабіў нейкую драўляную хярню-вешалку. Сяджу, гляджу на яе і радуюся.

Пакуль я рабіў вешалку, Ромка спаймаў сваю першую мыш. Як той кажа, усе пры справе.

Расказвае мне, што яму падабаюцца мышы і што я мушу менавіта такую ежу купляць яму ў краме. Я таксама люблю мышэй, але жывых, таму раблю выгляд, што нічога не разумею.

– Гэта твая прырода, – кажу. – Калі-небудзь і цябе зʼядуць.

* * *

Учора быў у Боруску. Дзядзька Валодзя сказаў, што адчувае пах дыму і што вецер нехарошы. Я нічога не адчуваў. Ён мне ўвесь час:

– Ну, от зараз панюхай.

Вечарам прачытаў пра пажар ля Чарнобыля. Раніцой не ўбачыў свайго леса: ён стаў сівым ад дыму. Праз гэты дым няможна дыхаць. Як гаворыць баба Васіліна з Каранеўкі – у грудзях зацінае.

* * *

На Палессі маленькіх кусачых мошак называюць маскалямі.

– А хто то так казаў?

– А то шчэ колісь казалі.

Травень

* * *

Усё самае страшнае пачынаецца словамі: «Ничто не предвещало беды». Ранак. Восем гадзін. Заліты сонцам сад. Сяджу пад ігрушай, пʼю сырадой з пернікамі. І ў гэты момант на мой агарод нясецца зграя разʼюшаных калгасных кароваў. Схапіў дубца і рынуўся ім насустрач.

А як дзень пачынаецца ў вас?

* * *

Штораніцы ў 7:40 міма маёй хаты на лісапедзе праязджае маладая жанчынка. Штораніцы яна гучна крычыць: «Добрае утра!». З гэтага ўтварылася традыцыя. Я мушу паспець прачнуцца, прыбраць ложак, пакарміць Ромку, распаліць вогнішча, прыгатаваць каву і сесці на ганак. Яна мусіць здалёк пабачыць мяне, падʼехаць бліжэй і гучна вымавіць: «Добрае утра!». Тады будзе добры дзень.

Сёння будзе добры дзень.

* * *

Радзіва «Прудок». Перадача «Тэатр ля мікрафона».

Рома знайшоў сабе чорную котку. Ужо мо тыдзень начуе ў яе, дадому прыходзіць толькі падсілкавацца.

Перейти
Наш сайт автоматически запоминает страницу, где вы остановились, вы можете продолжить чтение в любой момент
Оставить комментарий