Радзіва «Прудок» - Андрусь Горват (2017)
-
Год:2017
-
Название:Радзіва «Прудок»
-
Автор:
-
Жанр:
-
Серия:
-
Язык:Белорусский
-
Страниц:21
-
ISBN:978-985-7136-44-5
-
Рейтинг:
-
Ваша оценка:
* * *
Мы собираюсь являться дворником.
* * *
В Ночное Время некто фотографировал Анну Чернушку с «Люди в болоте». В сне я целовались, также Аня в том числе и продемонстрировала ми собственное происхождение.
Колено Чернушки - реальная белорусская эротическая цель.
Радзіва «Прудок» - Андрусь Горват читать онлайн бесплатно полную версию книги
– Раскажыце мне пра арнаменты. Раскажыце мне пра рэгіяналізм «анігадкі». Чаму мужчынская вышываная кашуля ў вас называецца гуцулкай? Адкуль пайшла назва Боруск?
Баба Гаша дзівіцца маім пытанням і адказвае:
– Вой, нехарошы свет пайшоў, нехарошы.
Дзед Косцік набівае тытунем самакрутку і цяжка ўздыхае.
– Вой, нехарошы свет пайшоў, – паўтарае баба Гаша.
Я з замілаваннем слухаю яе мову.
Етака, чагойліся, кажны, лісянкі, роскідуўся, куплеюць…
Адна з адметнасцяў барусканскай гаворкі – канчатак «ом» заўсёды пераходзіць у «эм». Напрыклад, не малаком, а малакэм.
Цікаўлюся ў бабы Гашы:
– Тапаром будзе тапарэм?
– Тапаром будзе сякерай.
* * *
Радзіва «Прудок». Экстраны выпуск пейзажных замалёвак.
Праводжу водпуск у Прудку. Начую ў свайго брата Шурыка. У дзедавай хаце яшчэ няможна спаць. Восем год у ёй ніхто не спаў.
Штораніцы хаджу праз усю вёску. Побач каровы і трактары. Мухі, лес і яблыні. І гэта ўсё самае галоўнае.
* * *
Пайшоў па ваду да бабы Наташы.
– Як ты? – пытае.
– Паціху.
– Ну дзякуй Богу. І я тупаю паціху. Мабуць, гаруеш?
– Не, баб Наташ, чаму гарую? Работаю.
– Ну ідзі гаруй паціху. А я яечка звару і буду тупаць.
– Паціху?
– Паціху, сынок, паціху.
* * *
Прыходжу, а ў садзе да яблыні прывязана кабыла, каля яе верціцца жарабя. Дарма, думаю, ніхто ж не ведае, што з’явіўся гаспадар.
Аднак потым сяджу сабе на ганку, п’ю каву з вогнішча, нікога не чапаю, як раптам прыязджае ў двор на ровары малады мужчына, мо гадоў на пяць старэйшы за мяне. Кідае ровар на траву, сядае побач з ім, моўчкі закурвае цыгарку. У гэты момант мне ў спіну тыцкае пысай кабыла.
«Мо так і трэба?» – праносіцца ў галаве філасофская думка. Пакурыў той мужык дый кажа:
– Дай трыццаць тысяч.
* * *
Сёння ён ізноў прыехаў. А я ўвесь такі ў рабоце: выношу з хаты столь, якая ўпала.
– Андруха.
– Ну.
– Ну ты маладзец.
– А што такое?
– Дай пацісну руку.
– Ну, што?
– От я думаў, што ты от тэты во. А ты не от тэты во.
– Што?
– Ну не от тэты во, не абы-што!
– А што?
– Андруха, от маладзец ты, гляджу на цябе і думаю: дай сто тысяч, а?
* * *
Пайшоў я да цёткі Дуні па яйкі. Тая доўга на мяне пазірала ды кажа:
– А чый то ты? Свецін ці Іванаў?
– Іванаў.
– Я так і падумала, сынок. На табе яшчэ два яйкі.
* * *
У фэйсбуку пішуць: каб сказаў, што Свецін, дала б тры.
* * *
Прыйшла сёння ў мой агарод нейкая маладзіца красці бульбу, якую пасадзіў Шурык, ды ўбачыла, што дзверы ў хату адчынены. А тут неспадзеўкі выйшаў я. Маладзіца ажно перахрысцілася.
– А я бачу, дзверы адчынены. Думаю, прыкрыю, каб ніхто не ўлез.
Ага, так я і паверыў.
– А вы тут будзеце жыць?
– Буду.
– А можна я тры картопліны дзіцятку выкапаю ў супчык?
Шурык жаліцца, што бульбы сёлета зусім няма – усе карчы пустыя. Дрэнны год на бульбу. От яно як!
* * *
Красці – то даўняя палеская традыцыя. Бацька расказваў, як у дзяцінстве калгаснае збожжа краў.
Пабудзіць яго мой дзед сярод ночы, скажа:
– Пара.
Бацька не хацеў ісці. Але няможна было дзеду пярэчыць.
Той няспешна, па-кацінаму краўся ў цемры. Бацька ішоў абы-як: спатыкаўся ды хныкаў.
– Цішэй, чорт цябе дзяры! – лаяўся дзед.
Дзверы калгаснага гумна няможна было адчыніць, але можна было неяк прыпадняць угару. Дзед дужы быў – мог падняць дзверы. Бацька быў худзенькі ды маленькі – мог шмыгануць у шчыліну. Там ужо навобмацак насыпаў зерне ў мех і выпіхваў яго.
Потым ідуць дзед з бацькам па цёмнай вуліцы. У дзеда за плячыма крадзенае збожжа. А насустрач сунуцца цені.
У бацькі сэрца дрыжыць: гамон, папаліся!
А дзед яму шыкае:
– Шшш, шшш…